У Барысаве выбухнуў дом, пацярпеў адзін чалавек.
Сёння ў 15:56 у МНС ад відавочцы паступіла паведамленне аб выбуху жылога дома ў Барысаве на вул. Адамовіча. Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС высветлілася, што адбыўся выбух жылога дома з наступным гарэннем і абвальваннем канструкцый. Знойдзены пацярпелы. Мужчына брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізаваны ў бальніцу.
Пажар быў аператыўна ліквідаваны ратавальнікамі. Прычына таго, што адбылося, высвятляецца. Дом не прыдатны для далейшага пражывання, пашкоджаны легкавы аўтамабіль.
mchs.gov.by [1]
Спасылкі
[1] http://mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybuh