Аддаць свой голас можна з 6 па 12 снежня, паведамілі ў канцэрне «Белдзяржхарчпрам». Сёлета ў конкурсе прымаюць удзел 276 тавараў 175 арганізацый.
На першым этапе абласнымі конкурснымі камісіямі ўжо вызначаны тавары-фіналісты і сярод іх тавары, якія прэтэндуюць на прысуджэнне статусу «Навінка года», а таксама канкурсанты, якія прэтэндуюць на прысуджэнне спецыяльнай узнагароды «Найлепшы ў рэгіёне». Матэрыялы фіналістаў прадстаўлены ў сакратарыят рэспубліканскай конкурснай камісіі.
Вызначэнне фіналістаў ажыццяўлялася па ўстаноўленых крытэрыях, якія ўключаюць усе аспекты дзейнасці арганізацыі, што аказваюць уплыў на якасць прадукцыі (вытворча-тэхналагічныя, сацыяльныя, таварна-фінансавыя, нарматыўна-метралагічныя, інфармацыйна-рэкламныя, а таксама ў галіне энергазберажэння і бяспекі).
Другі этап конкурсу прадугледжвае падвядзенне канчатковых вынікаў рэспубліканскай конкурснай камісіяй: прысуджэнне таварам звання лаўрэата конкурсу і статусу «Навінка года», вызначэнне канкурсантаў для ўзнагароджвання дыпломам «Стабільная якасць», спецыяльнымі ўзнагародамі «Найлепшы ў галіне» і «Найлепшы ў рэгіёне».
Для павышэння аб'ектыўнасці ацэнкі канкурсантаў у ацэнцы якасці іх тавараў бяруць удзел і спажыўцы. Для іх арганізавана галасаванне на сайце [3] і прадугледжана магчымасць пакінуць свае водгукі ў дачыненні да канкурсантаў і якасці іх прадукцыі і паслуг.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://quality.gskp.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/beldzyarzhharchpram
[5] https://zviazda.by/be/tags/tavar
[6] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[7] https://zviazda.by/be/tags/galasavanne
[8] https://zviazda.by/be/tags/lepshyya-tavary