Малавядомы эскіз Рэмбранта ван Рэйна "Эцюд галавы юнака" стаў самым дарагім з лотаў, прададзеных на лонданскіх таргах Sotheby's сярод работ старых майстроў. Карціна пайшла з малатка за $12,1 млн. Такую інфармацыю распаўсюдзіў аўкцыённы дом, піша БЕЛТА [1].
Памеры шэдэўра, напісанага на дубовай дошцы, складаюць усяго 25 на 20 см. Ён датуецца 1655 годам.
Небывалы ажыятаж вакол палатна ў час таргоў звязаны з тым, што на першым пласце фарбы былі знойдзены два адбіткі пальцаў, якія, як мяркуецца, маглі належаць самому Рэмбранту.
Удзельнікі аўкцыёну ў апошні момант пачалі рэзка павялічваць стаўкі, і ў выніку ацэначны кошт твора быў павышаны больш як у паўтара раза.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/etjud-rembrandta-s-ego-otpechatkami-paltsev-prodali-za-121-mln-328252-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhyvapis
[3] https://zviazda.by/be/tags/mastak
[4] https://zviazda.by/be/tags/aukcyyon
[5] https://zviazda.by/be/tags/ecyud