У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце на сустрэчы з дэлегацыяй Рэспублікі Карэлія шукалі магчымасці павышэння тавараабароту расійскага рэгіёна і нашай краіны.
У карэльскую дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі кампаній аграпрамысловага комплексу (рыбаводства, нарыхтоўка ягад, садавіны), харчовай, горназдабыўной і каменеапрацоўчай прамысловасці, дрэваапрацоўкі і іншых сфер.
У рамках візіту таксама адбылася сустрэча прадстаўнікоў Інжынернага цэнтра пажарнай робататэхнікі «Эфер» з горада Петразаводска з кіраўніцтвам МНС Беларусі.
— Цэнтр з'яўляецца аўтарам распрацовак у галіне робататэхнікі для пажаратушэння і датчыкаў вызначэння ачагоў узгарання. Гэтая прадукцыя не мае аналагаў у краінах СНД, і мы спадзяёмся на яе пастаўкі ў Беларусь, — сказаў прэм'ер-міністр урада Рэспублікі Карэлія па пытаннях эканомікі Дзмітрый РАДЗІВОНАЎ.
На працягу трох дзён дэлегацыя расійскага рэгіёна наведала некалькі прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку МАЗ, а таксама падпісала шэраг кантрактаў.
Сёння дэлегацыя Рэспублікі Карэлія сустракаецца з Прэзідэнтам Беларусі.
Ганна ЮНЧЫЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ganna-yunchyc
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/pryvatny-biznes
[4] https://zviazda.by/be/tags/kareliya