Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №483 "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2019 г.". Пра гэта БЕЛТА [2] паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У адпаведнасці з указам мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 г. з'яўляецца забеспячэнне эканамічнага росту Беларусі, які перавышае сярэднесусветны ўзровень, і павышэнне на гэтай аснове ўзроўню дабрабыту беларускага народа.
Кіраўніком дзяржавы вызначаны ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы ўрада Беларусі на 2019 г., у тым ліку тэмп росту валавога ўнутранага прадукту - 104%, экспарту тавараў і паслуг - 105,4%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва - 103,4%.
Ключавым індыкатарам для Нацыянальнага банка з'яўляецца параметр па інфляцыі, якая па выніках 2019 года не павінна перавысіць 5%.
Пры падпісанні ўказа ў мэтах забеспячэння ўстойлівага і доўгатэрміновага росту кіраўніком дзяржавы ўсёй вертыкалі ўлады пастаўленыя дадатковыя задачы па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця. У тым ліку па распрацоўцы і ўнясенні прапаноў для павышэння патэнцыйнага валавога ўнутранага прадукту і стварэння новых крыніц яго росту; правядзенню сістэмнай рэгіянальнай палітыкі ў мэтах выраўноўвання развіцця тэрыторый, скарачэння міжабласной і міжраённай дыферэнцыяцыі ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, а таксама стварэння новых высокапрадукцыйных працоўных месцаў, перш за ўсё ў рэгіёнах; ліквідацыі макраэканамічных дысбалансаў, недапушчэнні нарастання даўгавых "навесаў"; прыняцця дзейсных мер па паляпшэнню фiнансавага стану праблемных прадпрыемстваў; далейшаму павышэнню заробкаў на аснове адпаведнага росту прадукцыйнасці працы.
Ураду даручана уносіць прапановы аб карэкціроўцы прагнозных параметраў з улікам фактычных знешніх эканамічных умоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] http://www.belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika