На адзіны дзень інфармавання ў Мажэйкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа, куды мяне запрасілі з мэтай бліжэй пазнаёміць школьнікаў са «Звяздой», я ішла з асаблівым хваляваннем.
З дзясятак гадоў прайшло пасля выпуску, а ў маёй роднай школе ўжо іншая фарба на сценах, далёка не поўны камплект настаўнікаў, якія праводзілі «ў добры шлях», ды і за партай цяпер іншыя цікаўныя хлопчыкі і дзяўчаткі, якія з імпэтам слухаюць пра газету, дзе я працую. Гартаючы старонкі, знаходзяць нешта цікавае для сябе, не саромеюцца задаваць пытанні — ім так хочацца даведацца, як ствараецца найстарэйшая газета краіны.
Падобныя сустрэчы, якія рэгулярна ладзяцца для вучняў старшых класаў, у Мажэйкаўскай школе сталі традыцыяй. Падчас дыялогу з прадстаўнікамі мясцовай улады, культурнай сферы, масмедыя падрастаючае пакаленне можа задаць пытанні, якія найбольш хвалююць, а адпаведна хоча быць у курсе сітуацыі не толькі на тэрыторыі свайго рэгіёна, а і ўсёй краіны.
Вераніка КАНЮТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1