31 снежня аддзяленні сувязі будуць працаваць па ўстаноўленым рэжыме.
А 1 і 7 студзеня адкрыюцца толькі дзяжурныя паштовыя аддзяленні. У сталіцы гэта, напрыклад, 27 аб'ектаў у розных раёнах горада: на праспекце Незалежнасці, 10, вуліцы Налібоцкай, 36, вуліцы Бачылы,12, Партызанскім праспекце, 147 і іншыя. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца ў кол-цэнтры «Белпошты» па нумары 154 (1 і 7 студзеня званкі там прымаюць з 9.00 да 17.00).
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belposhta