Амаль у тры гадзіны ночы ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў пад'ездзе жылой дзевяціпавярхоўкі на вуліцы Ільіна ў Пінску ідзе моцны дым. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што пажар адбыўся ў трохпакаёвай кватэры на сёмым паверсе.
Гаспадыня, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, да прыезду ратавальнікаў самастойна эвакуіравала шэсць дзяцей. Работнікі МНС на насілках, а таксама з са спецыяльнымі маскамі, выратавалі чатырох чалавек з паверху вышэй (з іх адно дзіця) і эвакуіравалі яшчэ 15, двое з іх -- дзеці.
Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі гаспадыня кватэры, дзе адбыўся пажар, і шасцёра яе дзяцей пасля агляду былі шпіталізаваны з папярэднім дыягназам “атручэнне прадуктамі гарэння”, паведамілі ў МНС.
У выніку агнём знішчана маёмасць у жылым пакоі, закураны сцены і столь у кватэры. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюцца дзве версіі -- неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку гаспадыні кватэры і дзіцячае свавольства з агнём.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[2] https://zviazda.by/be/tags/pinsk