Са старога аўтамабіля.
35-гадовы жыхар адной з вёсак горада Цзаоян правінцыі Хубэй па прозвішчы Ван ператварыў стары аўтамабіль у сапраўднага робата-трансформера, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Малады чалавек з дзяцінства любіў мультфільм «Трансформеры» і марыў стварыць робата з аўтамабіля. Пасля заканчэння школы ён паступіў на працу на фабрыку цацак у горадзе Шаньтоў правінцыі Гуандун, і ў гэтай сферы ён прапрацаваў 18 гадоў. Летась малады чалавек вырашыў вярнуцца на радзіму -- у правінцыю Хубэй. За паўгода ён ператварыў стары аўтамабіль у сапраўднага робата-трансформера. У будучыні ён плануе купіць новае аўто і зрабіць з яго яшчэ адзін трансформер.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya