Ратавальнікі пры разборы завалаў на месцы выбуху ў жылым доме ў горадзе Шахты Растоўскай вобласці знайшлі цела дзяўчыны, якая стала пятай ахвярай гэтай трагедыі. Пра гэта ТАСС [1] паведамілі ў МНС Расіі.
"Ратавальнікі выявілі і дасталі з-пад завалаў апошняга, пятага загінулага. Пошукавая аперацыя завершана", - сказаў прадстаўнік МНС.
Выбух газу ў дзевяціпавярховым жылым доме ў Растоўскай вобласці адбыўся [2] раніцай 14 студзеня. У выніку абрынуліся 9-ы і 8-ы паверхі. Былі выратаваны сем чалавек, пяць загінулі. Па факце выбуху распачата крымінальная справа аб прычыненні смерці па неасцярожнасці.
Па дадзеных МНС, былі разбураны чатыры кватэры - дзве на дзевятым паверсе і дзве на восьмым. На момант выбуху ў кватэрах другога пад'езда пацярпелага дома знаходзілася 55 чалавек. 43 чалавекі былі эвакуіраваны, з сямі выратаваных двое шпіталізаваныя, у тым ліку дзіця 2017 года нараджэння.
У ліквідацыі наступстваў надзвычайнага здарэння былі задзейнічаны больш за 600 чалавек, 150 адзінак тэхнікі, у тым ліку ад МНС - 280 спецыялістаў і 65 адзінак тэхнікі.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/6003399
[2] http://zviazda.by/be/news/20190114/1547446208-1-chalavek-zaginuu-z-za-vybuhu-gazu-u-shmatpavyarhoucy-u-rastouskay
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpelyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/gaz
[7] https://zviazda.by/be/tags/tragedyya