Міністэрства транспарту і камунікацый установіла патрабаванні да эксплуатацыйнага стану і якасці ўтрымання аўтамабільных дарог. Адпаведная пастанова Мінтранса ад 26 снежня 2018 года нумар 29 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА [1].
Дакументам рэгламентавана, у якім стане павінна быць праезная частка, абочыны і раздзяляльныя палосы, дарожныя збудаванне і абсталяванне.
На адным участку дарогі колькасць непрацуючых крыніц святла не можа перавышаць 10 працэнтаў (ад іх агульнай колькасці для асвятлення аднаго ўчастка), а не скрыжаваннях, развязках, прыпынках і пешаходных пераходах - не больш за 20 працэнтаў. Не павінна быць двух няспраўных ліхтароў запар.
Зімой мерапрыемствы па ліквідацыі зімовай слізкасці на дарогах праводзяцца ва ўстаноўленыя тэрміны, з улікам ступені складанасці выканання работ. На снежным накаце не дапускаецца наяўнасць каляіны глыбінёй большай за 3 см і асобных грабянёў узвышэнняў, заніжэнняў і выбоін вышынёй або глыбінёй большай за 4 см.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/mintrans-ustanovil-trebovanija-k-kachestvu-soderzhanija-avtodorog-332847-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mintrans-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/darogi
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabilnyya-darogi