17 студзеня ў Рэспубліканскім маладзёжным цэнтры адбудзецца фінал конкурсу “Маладзёжныя паслы Мэтаў ўстойлівага развіцця — будучыня планеты ў нашых руках”. Яго мэта — інфармаванне моладзі пра механізмы дасягнення паказчыкаў устойлівага развіцця на лакальным і нацыянальным узроўнях, набыццё маладымі людзьмі ведаў і прафесійных кампетэнцый XXI стагоддзя, засваенне ідэй і прынцыпаў устойлівага развіцця. Удзельнікі — студэнты беларускіх ВНУ.
Сучаснае пакаленне сутыкаецца з мноствам праблем глабальнага характару, справіцца з якімі яно пакуль не ў сілах. Аднак іх паступова трэба вырашаць. У рамках мерапрыемства экспертная група, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Праграмы развіцця ААН, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, зробіць ацэнку прапанаваных праектаў і праграм фіналістаў.
Па выніках конкурсу будуць абраныя 17 найлепшых праектаў па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця (па адным праекце— на кожную з мэтаў), а іх аўтары стануць маладзёжнымі пасламі Мэтаў у нашай краіне.
Узнагароджанне пераможцаў пройдзе 24 студзеня ў рамках Першага Нацыянальнага форуму па ўстойліваму развіццю.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mety-ustoylivaga-razviccya