Сёння, 18 студзеня, у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці праходзіць выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні на тэму «Фарміраванне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторый — фактар эфектыўнай рэгіянальнай палітыкі, накіраванай на вырашэнне жыццезабеспячэння насельніцтва».
Падчас пасяджэння будзе абмеркавана работа органаў мясцовага кіравання і самакіравання Чачэрскага раёна па забеспячэнні ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця падведамаснай тэрыторыі, выкарыстанні рэсурснага патэнцыялу рэгіёнаў у мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы аб удваенні ВУП, а таксама пойдзе гаворка пра ўзровень і якасць жыцця грамадзян.
У рамках мерапрыемства члены Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб ва ўсіх сельсаветах раёна, сустрэнуцца з актывам органаў мясцовага самакіравання, абмяркуюць стан і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, пытанні фарміравання даходнай базы мясцовых бюджэтаў і зніжэння ўзроўню іх датацыйнасці, занятасці і стварэння новых вытворчасцяў і рабочых месцаў, забеспячэння жыллёва-камунальнымі паслугамі насельніцтва, а таксама павышэння якасці работы з людзьмі.
Завершыцца мерапрыемства дабрачыннай акцыяй у Чачэрскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[4] https://zviazda.by/be/tags/chacherski-rayon
[5] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne