У бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі чакаецца паніжэнне тэмпературы і кароткачасовы снег, паведамляе БЕЛТА [1]са спасылкай на Белгідрамет.
"На бягучым тыдні ў Беларусі пераважала воблачнае з ападкамі надвор'е, тэмпературны фон утрымліваўся на 1-5 градусаў вышэйшы за кліматычную норму. У выхадныя дні тэмпература паветра пачне паступова паніжацца, і на наступным тыдні ўсталюецца марознае надвор'е", - адзначылі ў Белгідрамеце.
У суботу і нядзелю, 19-20 студзеня, чакаецца невялікі мароз, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў ніжэй за нуль, месцамі пры праясненнях яна панізіцца да 10-12 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад нуля да мінус 6.
У панядзелак, 21 студзеня, уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3 - мінус 10, пры праясненнях пераважна па поўдні краіны - 11-14 градусаў марозу. Удзень будзе 2-9 градусаў ніжэй за нуль.
У аўторак, 22 студзеня, у асобных раёнах краіны прагназуецца невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў марозу, пры праясненнях - ад мінус 13 да мінус 18. Удзень будзе 3-10 градусаў марозу.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-vyhodnye-v-belarusi-poholodaet-333037-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/naviny-nadvorya-1