Супрацоўнікі ўніверсітэта ў Сэнт-Эндрюсе ў Шатландыі знайшлі на складзе самую старую ў свеце друкаваную версію перыядычнай табліцы хімічных элементаў, паведаміў ВНУ [1] на сваім сайце.
Табліцу падчас уборкі выявіў на складзе хімічнага факультэта доктар Алан Айткен. Яна ляжала разам з лабараторнымі прыборамі, а таксама іншымі нагляднымі дапаможнікамі, якія змясцілі на склад ў 1968 годзе - пасля пераезду факультэта ў новы будынак.
Эксперты высветлілі, што табліца была надрукаваная ў 1885 годзе - праз 16 гадоў пасля адкрыцця Дзмітрыем Мендзялеевым перыядычнага закона.
На лісце ўказана, што табліца была выраблена ў Вене на друкарні Verlag Lenoir & Forster. Даследчыкі, уздняўшы фінансавыя дакументы ВНУ, высветлілі, што дапаможнік быў набыты ў 1888 годзе за тры маркі ў Германіі.
Характэрна, што ў выяўленай табліцы ёсць такія элементы, як галій (адкрыты ў 1875 годзе) і скандзій (1870), а германій, знойдзены ў 1886-м немцам Клеменсам Вінклерам, яшчэ няма.
Ва ўніверсітэце заяўляюць, што больш ранніх друкаваных версій табліцы, верагодна, не захавалася.
Спасылкі
[1] https://news.st-andrews.ac.uk/archive/worlds-oldest-periodic-table-chart-found-in-st-andrews/
[2] https://zviazda.by/be/tags/shatlandyya