Сёння ў Мазыры ў шматкватэрным жылым доме адбыўся выбух. Да месца выкліку неадкладна выехалі ратавальнікі, паведамляе [1] МНС.
Высветлілася, што ў адной з кватэр дзевяціпавярховіка адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння. Усяго ў доме размешчана 108 кватэр.
Гаспадар кватэры ў момант успышкі знаходзіўся дома з жонкай. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён на балконе кухні з дапамогай ручной паўлітровай газавай гарэлкі абсмольваў птушку. Як мяркуецца, у працэсе апрацоўкі разгерметызаваўся газавы балончык і мужчына для ліквідацыі няспраўнасці прыйшоў з газавай гарэлкай у кухнію і паклаў яе ў мыйку. У гэты час ўвайшла яго жонка і ўключыла святло, пасля чаго адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння.
- У выніку ўспышкі пашкоджана шкленне чатырох аконных праёмаў у кватэры. Бачных парушэнняў цэласнасці апорных канструкцый дома не выяўлена, сляды гарэння маёмасці ў кватэры адсутнічаюць, эвакуацыя жыхароў дома не праводзілася. Пацярпелых няма, - паведамілі ў МНС.
Прычына інцыдэнту устанаўліваецца, адна з разгляданых версій - парушэнне правілаў эксплуатацыі ручной газавай гарэлкі. Праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://gomel.mchs.gov.by/novosti/237502/?_ga=2.208484177.237618602.1547824297-1224970491.1545029185
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/mazyr
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns