Цягам мінулага года.
Паводле апошніх дадзеных, у 2018 годзе больш за 30 млн турыстаў наведалі Тыбецкі аўтаномны раён (ТАР, Паўднёва-Заходні Кітай), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Гэты паказчык павялічыўся на 31,5 працэнта. "Улады раёна спадзяюцца, што у 2019 годзе колькасць турыстаў перавысіць 40 млн", - сказаў старшыня раённага ўрада. Мясцовыя ўлады імкнуцца ўмацаваць індустрыю турызму ў Тыбеце, прыняўшы цэлы шэраг ільготных мер, якія спрыяюць развіццю неабходнай інфраструктуры, гасцінічнага бізнесу, транспартных паслуг і авіяперавозак.
У мінулым годзе агульныя прыбыткі Тыбету ад турызму дасягнулі 49 млрд юаняў (каля 7,2 млрд долараў) з ростам паказчыка на 29,2 працэнта.Тыбет прадоўжыць умацоўваць сваю туріндустрыю шляхам асваення ўнікальных турыстычных рэсурсаў у 2019 годзе. "Мы будзем значна павышаць зручнасць падарожжаў," - заўважыў кіраўнік раённага ўрада.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya