Вяселле ў Віцебску скончылася рэанімацыяй для айчыма нявесты, яго нажом параніў новаспечаны сваяк, паведаміў БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.
Інцыдэнт адбыўся ўначы з 19 на 20 студзеня. Айчым і маці нявесты прыехалі на вяселле з Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння ўрачыстасцяў сваякі маладых паехалі на здымную кватэру, дзе працягнулі гулянні. У нейкі момант бацька жаніха ўстаў і ўдарыў нажом у шыю айчыма нявесты. Мужчыну даставілі ў рэанімацыю, ён жывы.
Параніўшы сваяка новаспечаны свёкар патлумачыць прычыны ўдару не змог.
Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.14 і ч.1 арт.139 КК.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/svadba-v-vitebske-zakonchilas-nozhevym-raneniem-dlja-otchima-nevesty-333438-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nozh
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyaselle