XIX Свята музыкі "Заслаўе - 2019" пройдзе 25 студзеня ў старадаўнім беларускім горадзе, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Мінаблвыканкама.
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга працягвае серыю музычна-асветніцкіх мерапрыемстваў пад агульнай назвай "Гiстарычныя канцэрты ў старажытных цэнтрах Беларусi".
Галоўнай падзеяй свята стане конкурс юных выканаўцаў на струнных смычковых інструментах, на сцэну выйдуць вучні музычных школ Мінскай вобласці.
Адбудуцца таксама два канцэрты творчых калектываў аркестра: ансамбля трубачоў і трамбаністаў, флейтыстаў і кларнетыстаў, струннага квартэта і струннага аркестра, вакальнага ансамбля, дуэта арфы і скрыпкі. Усе гэтыя варыяцыі можна будзе пачуць у Заслаўскай дзіцячай школе мастацтваў, у тым ліку падчас адкрыцця выставы сучаснага айчыннага ткацтва "Спадчына" Беларускага саюза мастакоў.
А ўвечары прыхільнікаў жывога гуку запрашаюць на вялікі канцэрт джазавай музыкі "Неба і зоркі". Выступіць біг-бэнд аркестра - лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, заслужаная артыстка Беларусі Наталля Тамела, Валерыя Грыбусава, Ягор Шаранкоў.
Арганізатарамі свята выступаюць Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Мінскі раённы выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/zaslavl-25-janvarja-stanet-ploschadkoj-bolshogo-prazdnika-muzyki-333451-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zaslaue
[3] https://zviazda.by/be/tags/festyval
[4] https://zviazda.by/be/tags/muzyka