У Бярозе пры пажары пацярпеў інвалід першай групы. Мужчына з апёкамі 25% цела шпіталізаваны.
Інфармацыя аб узгаранні паступіла ў РАНС 21 студзеня ў 20.56. Пажар адбыўся ў летняй кухні, якая належыць 65-гадоваму мужчыну, які пакутуе на захворванне апорна-рухальнага апарата. Агонь знішчыў дах, перакрыцці. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС гаспадара будынка выратаваў 63-гадовы сусед. Пацярпелага з папярэднім дыягназам "тэрмічныя апёкі рук, спіны першай-трэцяй ступені" шпіталізавалі ў райбальніцу.
Прычына пажару высвятляецца.
mchs.gov.by [1]
Спасылкі
[1] http://mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar