Па меншай меры 16 чалавек загінулі 23 студзеня ў ходзе сутыкненняў падчас антыўрадавых маніфестацый у Венесуэле. Такія дадзеныя прыводзіць ТАСС [1] са спасылкай на інтэрнэт-партал El Pitazo.
Сутычкі пратэстоўцаў з сіламі бяспекі суправаджаліся чалавечымі ахвярамі ў штатах Амасонас, Барынас, Балівар, Партугеса і Тачыра, а таксама ў сталіцы краіны Каракасе. Буйныя акцыі былі арганізаваны ў многіх рэгіёнах краіны.
Старшыня парламента Венесуэлы і лідар апазіцыі Хуан Гуаіда абвясціў сябе выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы [2] ў час мітынгу ў Каракасе. Па дадзеных няўрадавай арганізацыі "Венесуэльская абсерваторыя сацыяльнага канфлікту" ў сацсетцы Twitter, спіс загінулых складаецца з 13 чалавек. "Пацвярджаецца гібель 13 чалавек падчас пратэстаў, у гэты лік уключаны толькі тыя людзі, асобы якіх устаноўлены", - гаворыцца ў паведамленні НДА. У ім удакладняецца, што тры чалавекі загінулі ў Каракасе, яшчэ трое - на тэрыторыі заходняга штата Барынас, па дзве ахвяры зарэгістравана ў рэгіёнах Амасонас, Балівар і Тачыра, а яшчэ адна - у штаце Партугеса. Мадура палічыў гэта дзяржаўным пераваротам.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/6034126
[2] http://zviazda.by/be/news/20190124/1548298407-lidar-apazicyi-venesuely-abvyasciu-syabe-prezidentam-yago-pryznau-tramp
[3] https://zviazda.by/be/tags/venesuela
[4] https://zviazda.by/be/tags/nikalas-madura
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-peravarot