Па меншай меры 26 чалавек загінулі, яшчэ 24 прапалі без вестак у выніку моцных паводак на востраве Сулавесі ў Інданезіі. Пра гэта паведаміў у чацвер кіраўнік Агенцтва па прадухіленні стыхійных бедстваў правінцыі Паўднёвы Сулавесі Сямсібар, піша ТАСС [1].
Па дадзеных чыноўніка, словы якога прыводзіць партал навінаў Detik, з-за стыхійнага бедства свае дамы вымушаныя былі пакінуць больш за 3,9 тыс. чалавек.
Няспынныя некалькі сутак моцныя дажджы сталі прычынай выхаду вады з берагоў дамбы Білі-Білі, якая размешчана прыкладна ў 30 км ад адміністрацыйнага цэнтра правінцыі горада Макасара.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/6034193
[2] https://zviazda.by/be/tags/indaneziya
[3] https://zviazda.by/be/tags/pavodki-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/styhiynae-bedstva