Яго адкрылі спаборніцтвы мужчынскага адзіночнага катання, дзе выступіў і беларус Якаў Зянько. Пасля кароткай праграмы лідарства нечакана захапіў расійскі фігурыст Міхаіл Каляда, ён набраў 100,49 бала. Другі вынік таксама ў расіяніна (91,97 бала) Аляксандра Самарына. І толькі трэці радок дастаўся шасціразоваму чэмпіёну Еўропы іспанцу Хаўеру Фернандэсу (91,84 бала).
Якаў Зянько дапусціў некалькі памылак, што не дазволіла яму адабрацца ў адвольную праграму, беларус заняў толькі 30-е месца (працягваюць барацьбу 24 наймацнейшыя спартсмены).
У вячэрняй сесіі выступілі спартыўныя пары, яны разыгралі першы камплект узнагарод. Чэмпіёнамі Еўропы сталі французы Ванэса Джэймс і Морган Сіпрэ, другія - расіяне Яўгенія Тарасава і Уладзімір Марозаў. На трэцяй пазіцыі - Аляксандра Байкова і Дзмітрый Казлоўскі.
Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ganna-zankavich
[2] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[3] https://zviazda.by/be/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/figurnae-katanne