Пасля дзвюх гадзiн ночы кiроўца аўтамабiля «Аўдзi 100», якi рухаўся па вулiцы Кабушкiна з боку вулiцы Крупскай, на скрыжаваннi з Партызанскiм праспектам здзейснiў наезд на аўтамабiль «МАЗ», якi спынiўся наперадзе на забараняючы сiгнал святлафора.
Па iнфармацыі УДАI ГУУС Мiнгарвыканкама, у вынiку ДТЗ транспартныя сродкi атрымалi механiчныя пашкоджаннi. Пасажыр «аўдзi» загiнуў. Тры пасажыры i кiроўца легкавiка былi паранены i ў цяперашнi час знаходзяцца ў медыцынскай установе. Кiроўца МАЗа не пацярпеў. Па факце аварыi праводзiцца праверка.
Устаноўлена, што кiроўца «Аўдзi» пазбаўлены права кiравання транспартным сродкам да сакавiка 2021 года за кiраванне транспартным сродкам у стане ап'янення.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz