Падведзены вынікі фотаконкурсу "Мой родны кут", які праводзіўся рэдакцыяй газеты "СБ. Беларусь сегодня". Больш за тры тысячы фотаздымкаў было даслана чытачамі на адрас рэдакцыі. Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, які з'яўляўся старшынёй журы, адзначыў, што выбраць лепшыя работы было даволі складана, бо кожны фотаздымак — гэта цэлая гісторыя.
— Праглядаючы здымкі, я кіраваўся пачуццямі, якія выклікала тая ці іншая работа. Бо кожны з лаўрэатаў надзелены высокім дарам бачыць падзеі больш глыбока, чым гэта дадзена звычайнаму чалавеку. Але, нягледзячы на складанасць, праца ў журы была адначасова і вельмі прыемнай. Дзякуй удзельнікам конкурсу за тыя эмоцыі, якія яны нам усім падарылі.
І вось наступіў момант назваць найлепшых:
У намінацыі "Землякі" першае месца ў Аляксея Ганчука за работу "У чаканні аўтакрамы", другое — у Аксаны Спрынчан за здымак "Верніца", і трэцяе месца заняла работа "Шчаслівая лужына" Міхаіла Капычкі.
У намінацыі "Мая малая радзіма" найлепшымі былі абраны наступныя фотаздымкі.
Першае месца ў Святланы Альшэўскай за работу "Жнівеньская нарада", другое — у Сяргея Шлягі за здымак "Акенца ў восень",а трэцяе месца ў Жанны Дзянішчык за фотаработу "Царква ў вёсцы Сынкавічы".
А Гран-пры конкурсу і галоўны прыз - ноўтбук - быў аданы Наталлі Дораш, аўтарцы такіх цікавых фотаработ, як “Рыжы хлопец”, “Царква ў сяле Чэрлена”, “Анюта”.
Андрэй Сазонаў
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/andrey-sazonau
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[4] https://zviazda.by/be/tags/fatagrafiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/god-maloy-radzimy-u-belarusi