Міністр адукацыі Ігар Карпенка на пасяджэнні калегіі ведамства выказаў заклапочанасць з нагоды таго, што ў школах завышаюць адзнакі, перадае БЕЛТА [1].
У мінулым годзе ў Беларусі ўпершыню прайшлі рэспубліканскія кантрольныя: па матэматыцы - у сёмым класе, па геаграфіі - у дзесятым. Такім чынам у Мінадукацыі хацелі даведацца, наколькі аб'ектыўна ацэньваюць веды школьнікаў. "Вынікі проста ўразілі. Па матэматыцы 60% вучняў не пацвердзілі адзнакі, выстаўленыя школьнымі настаўнікамі. Колькасць тых, хто атрымаў за рэспубліканскую кантрольную па матэматыцы 9-10 балаў, менш за 8%, 7-8 балаў - на 18%. Ёсць падстава задумацца, чаму ў школах завышаюцца адзнакі", - канстатаваў міністр.
У гэтым навучальным годзе рэспубліканскія кантрольныя работы пройдуць у дзесятых класах па гісторыі Беларусі, матэматыцы, рускай і беларускай мовах. Пісаць іх будуць у шэрагу школ, а таксама ва ўсіх гімназіях і ліцэях.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-minobrazovanija-ozabocheny-zavysheniem-otsenok-v-shkolah-335538-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerskiya-kantrolnyya-raboty
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkolnaya-adznaka