Шанцы годна выступіць на чэмпіянаце свету па хакеі 2021 года, які прымуць Беларусь і Латвія, у беларускай нацыянальнай зборнай залежаць ад складу каманды. Пра гэта заявіў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў ў эфіры тэлеканала АНТ [1].
У арганізацыйным плане падрыхтоўкі чэмпіянату добрай дапамогай стануць II Еўрапейскія гульні. А падрыхтоўка нацыянальнай каманды выклікае больш пытанняў. "Хацелася б, каб нашу зборную камплектавалі хакеісты сусветнага ўзроўню. Тады можна разлічваць на нешта. Я не цешу сябе надзеямі на чэмпіёнства, але мы можам заняць сёмае месца, як гэта было ў 2014 годзе ў Мінску. Пры наяўнасці адпаведных хакеістаў гэта быў бы годны вынік ", - сказаў Генадзь Савілаў.
Спасылкі
[1] http://www.ont.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/hakey