Многія мінчане пасля выхаду на пенсію працягваюць працоўную дзейнасць - па дадзеных на пачатак лютага такіх крыху больш за 175,2 тыс. чалавек, паведамілі БЕЛТА [1] ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Усяго на ўліку ў Мінску на гэтую дату складалася 482 748 пенсіянераў, з іх 175 206 працуюць, то ёсць 36,3%.
Сярэдні памер усіх пенсій у Мінску на 1 лютага склаў амаль Br406,56 (год таму гэтая сума складала Br334,16), а сярэдні памер працоўных пенсій Br411,39 (супраць Br337,22), пенсій па ўзросце - Br413,2 (Br338,53).
Пры гэтым максімальны памер выплат па ўзросту пры стажы работы 40 гадоў у жанчын і 45 гадоў у мужчын для працуючых склаў Br444,36, а для непрацуючых - Br674,31. Мінімальны памер пенсіі па ўзросце з даплатай пры стажы работы 20 гадоў у жанчын і 25 гадоў у мужчын дасягае Br216,71.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/kazhdyj-tretij-pensioner-minska-prodolzhaet-rabotat-336170-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-pensiyanery
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk