У аграгарадку Мірны Баранавіцкага раёна застолле цесця з зяцем скончылася бойкай, паведамляе sb.by [1]. Як аказалася, цесць падарыў дачцэ аўтамабіль. Гэты факт негатыўна ўспрыняў зяць, і паміж мужчынамі успыхнуў канфлікт.
Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка распавёў:
- 10 лютага каля 17 гадзін пацярпелы 1992 года нараджэння гасцяваў дома ў свайго цесця 1973 года нараджэння. Мужчыны выпівалі, а потым паміж імі ўзнікла сварка. Падчас сваркі цесць патэльняй ударыў зяця па галаве. З сур'ёзнымі траўмамі мужчына дастаўлены ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу.
У дачыненні да цесця пацярпелага распачата крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Максымальнае пакараньне прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да васьмі гадоў.
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/v-baranovichskom-rayone-test-skovorodoy-prolomil-cherep-zyatyu.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal