Аб гэтым заявіў журналістам намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандр КОРБУТ.
Па статыстыцы, прыкладна 25 % адходаў у свеце ўтылізуюць, а 50—55 % — спальваюць. У нашай краіне таксама ёсць неабходнасць знішчыць смецце. Ужо абвешчаны тэндар на будаўніцтва завода, работы могуць пачацца ўжо ў гэтым годзе. Па словах намесніка міністра, пры падрыхтоўцы тэхнічнай дакументацыі павінны быць улічаны ўсе экалагічныя патрабаванні, адным з асноўных з'яўляецца наяўнасць адмысловых фільтраў і сістэм ачысткі.
Аляксандр Корбут таксама адзначыў, што сёння ёсць інвестыцыйная прапанова, якая дазволіць стварыць прадпрыемства па перапрацоўцы ў Рэспубліцы Беларусь ПЭТ-пакетаў. Намеснік міністра выказаў надзею на тое, што ў найбліжэйшы час такое прадпрыемства будзе працаваць. «Акрамя таго, мы прапануем канцэрну «Белхарчпрам» выключыць з выкарыстання тыя поліэтылены, якія не перапрацоўваюцца».
Вольга ПРАЛЮК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-pralyuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-korbut
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pryrodnyh-resursau-i-ahovy-navakolnaga-asyaroddzya
[6] https://zviazda.by/be/tags/smecce