Кампанія-вытворца лялек Барбі аб'явіла аб паступленні ў продаж серыі цацак з пратэзам ногі і на інваліднай калясцы, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" [1] са спасылкай на Metro.co.uk.
Новая серыя распрацавана з улікам пажаданняў кліентаў.
"Як брэнд мы можам звярнуць увагу на стаўленне да фізічных недахопаў у грамадстве, уключыўшы нестандартных лялек у нашу серыю. Гэта яшчэ раз прадэманструе шматграннасць уяўленняў аб модзе і прыгажосці", - пракаментавалі выхад новых цацак у кампаніі.
Нагадаем, два гады таму з'явілася першая Барбі ў хіджабе.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-prodazhu-postupyat-kuklyi-barbi-s-protezom-nogi-i-na-invalidnoy-kolyaske/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lyalka
[3] https://zviazda.by/be/tags/barbi
[4] https://zviazda.by/be/tags/cacka