Дні адкрытых дзвярэй правядуць у Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы, піша агенцтва "Мінск-Навіны" [1] са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны. Гасцей тут чакаюць 16 лютага, 16 і 23 сакавіка з 10:00 да 13:00.
У праграме адкрытых дзвярэй прадугледжаны сустрэчы з камандаваннем вучылішча, азнаямленне з умовамі жыцця і быту сувораўцаў, элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы. Юнакам растлумачаць асаблівасці паступлення ва ўстанову адукацыі ў 2019 годзе, умовы падачы і афармлення дакументаў для тых, хто паступае і іншае. На пытанні наведвальнікаў таксама адкажуць начальнікі аддзелаў і службаў, педагогі, медыцынскія работнікі.
Фота Марыны Бегунковай
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/suvorovskoe-uchilishhe-ustroit-dni-otkryityih-dverey/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minskae-suvorauskae-vaennae-vuchylishcha
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-adkrytyh-dzvyarey