У Беларусі ў нядзелю, 17 лютага, чакаецца да 8 градусаў цяпла, паведаміў [1] Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле дадзеных сіноптыкаў, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу абыдзецца без істотных ападкаў, месцамі чакаецца слабы туман. Невялікія ападкі, у асноўным дождж, пройдуць днём у асобных раёнах. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні, умераны, месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла, днём будзе 2-8 градусаў са знакам плюс.
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/pragnoz-nadvorya