Творы беларускіх мастакоў прадстаўлены на выстаўцы "Арт Капітал" у Вялікім палацы ў Парыжы, паведамілі [1] БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
Работы беларускіх мастакоў Валерыя Шкарубы, Віктара Альшэўскага, Уладзіміра Тоўсціка, Віктара Навіцкага, Алены Шлегель, Уладзіміра Ганчарука, Вадзіма Богдана, а таксама прадстаўнікоў мастакоў беларускай дыяспары ў Францыі Ларысы Нуры, Рамана Заслонава можна ўбачыць да 17 лютага ў двух салонах: "Жывапіс на вадзе" (у ім прадстаўлены малюнкі і акварэлі) і "Салоне параўнанняў".
Выстаўка штогод праходзіць у Вялікім палацы (Гран Пале) пры падтрымцы Прэзідэнта Францыі і міністэрства культуры. Упершыню выстава "Арт Капітал" адбылася ў 2006 годзе, калі былі аб'яднаны чатыры салоны: "Жывапіс на вадзе", "Салон французскіх мастакоў", "Салон параўнанняў" і "Салон незалежных мастакоў".
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/kartsiny-belaruskih-mastakou-pradstauleny-na-vystautsy-u-paryzhy-75940-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mastactva
[3] https://zviazda.by/be/tags/paryzh