Урад рыхтуе законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы». У прыватнасці, гэта будзе тычыцца гучнай рэкламы ў салонах грамадскага транспарту, паведамляе АНТ [1].
Яшчэ 28 студзеня ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусы падалі петыцыю з 283 подпісамі.
У ёй гаворыцца, што гук рэкламы ў транспарце вельмі дакучлівы, гучны, замінае спакойнаму перамяшчэнню, а чалавек праводзіць у дарозе дастаткова шмат часу, часта гэта шлях на працу.
Цяпер законапраект праходзіць прадугледжаныя заканадаўствам ўзгадненні і экспертызы ва ўрадзе, пасля чаго будзе ўнесены на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Адзінае, што гэтая забарона не будзе тычыцца сацыяльнай рэкламы.
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/net-gromkoj-reklame-v-obshestvennom-transporte
[2] https://zviazda.by/be/tags/reklama
[3] https://zviazda.by/be/tags/gramadski-transpart