Упершыню на базе Магілёўскага інстытута МУС з 20 па 22 лютага пройдзе ІІІ Спартакіяда навучэнцаў кадэцкіх вучылішч, спецыялізаваных ліцэяў, Мінскага сувораўскага вучылішча па службова-прыкладных і іншых відах спорту.
У адкрыцці і закрыцці мерапрыемства прыме ўдзел кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў і УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Сёлета ў спаборніцтвах будуць удзельнічаць 11 каманд вышэйназваных устаноў адукацыі з усёй краіны.
Чакаецца вельмі насычаная праграма спаборніцтваў, абяцаюць у МУС. У яе ўвойдуць такія дысцыпліны, як першынство па міні-футболу, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, трохбор’е і лыжныя гонкі.
Адкрыццё спартакіяды адбудзецца сёння ў 15 гадзін.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/spartakiyada
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyouski-instytut-mus