Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведамляе аб затрыманні ў Бярозе 80-гадовага пенсіянера, які падазраецца ў сексуальным гвалце над двума малалетнімі дзецьмі.
"У Бярозе супрацоўнікі па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі затрымалі пенсіянера 1938 г.н., які ў 2017 годзе здзяйсняў дома гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да двух малалетніх", - гаворыцца ў паведамленні МУС.
Паводле інфармацыі ведамства, распачата крымінальная справа па ч.3 арт.167 КК Рэспублікі Беларусь
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kryminal