Мінінфарм абмежаваў доступ да сайтаў, якія былі замаскіраваныя пад старонкі беларускіх банкаў. Пра гэта паведаміла [1] Міністэрства інфармацыі.
"Міністэрствам інфармацыі прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-сайтаў belagroprombank.ru, belagroprombank24.ru, belagrobank.ru, ibank-belapb.ru, belagrobank.by, ib-belapb.by, - распавялі ў Мінінфарме. - Рэклама на названых інтэрнэт-рэсурсах, дзе выкарыстаны найменні і таварныя знакі Белаграпрамбанка і Беларусбанка, уводзіць спажыўцоў у зман адносна прыналежнасці дадзеных інтэрнэт-рэсурсаў гэтым банкам".
На сайтах кліентам Белаграпрамбанка і Беларусбанка прапаноўвалася ўводзіць лагін, пароль уліковага запісу інтэрнэт-банкінгу. Мінінфарм просіць інтэрнэт-карыстальнікаў пры электронных плацяжах звяртаць асаблівую ўвагу на адрасны радок і дадзеныя сайта, каб не дапусціць завалодання ашуканцамі рэквізітамі электронных карт і іншымі канфідэнцыйнымі дадзенымі.
Спасылкі
[1] http://mininform.gov.by/news/all/ostorozhno-fishing-v-internete_1/
[2] https://zviazda.by/be/tags/fishyng
[3] https://zviazda.by/be/tags/internet-banking
[4] https://zviazda.by/be/tags/veb-sayt
[5] https://zviazda.by/be/tags/mininfarm
[6] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/aat-belagraprambank
[8] https://zviazda.by/be/tags/aab-belarusbank