Мужчына скокнуў з Кіраўскага моста ў Віцебску і застаўся жывы, першымі на дапамогу да яго падаспелі супрацоўнікі ДАІ, інфармуе [1] сайт УУС Віцебскага аблвыканкама.
Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў міліцыю каля 12.00 ад сведкі. Першымі на дапамогу падаспелі інспектары ДАІ Алег Сакалоў і Дзмітрый Шаркоў, якія дасталі мужчыну з Заходняй Дзвіны. Пацярпелы 1981 года нараджэння знаходзіцца ў медустанове.
Пакуль невядома, ці быў мужчына п'яны і навошта скокнуў з моста. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Спасылкі
[1] http://uvd.vitebsk.gov.by/info/news/sotrudniki-gai-v-vitebske-spasli-muzhchinu-sprygnuvshego-s-kirovskogo-mosta-v-reku/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/most
[4] https://zviazda.by/be/tags/zahodnyaya-dzvina
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzvina
[6] https://zviazda.by/be/tags/sproba