21 лютага ў 13.16 у Кобрынскі РАНС ад відавочцы паступіла паведамленне аб тым, што на возеры паблізу вёскі Верхалессе Кобрынскага раёна чалавек праваліўся пад лёд, паведамляецца на сайце МНС Беларусі [1].
Кобрынскія ратавальнікі прыбылі да возера і заўважылі чалавека ў вадзе за 25 метраў ад берага. Яны дасталі яго і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі.
Выратаваны мужчына (мясцовы жыхар 1961 года нараджэння) з папярэднім дыягназам "агульнае пераахаладжэнне" шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Кобрынскай бальніцы.
Спасылкі
[1] https://brest.mchs.gov.by/novosti/243449/?_ga=2.72812560.2080944852.1550743863-1816077298.1544169303
[2] https://zviazda.by/be/tags/vada
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyratavalniki