Увечары 21 лютага ў Бабруйску хуткая выехала на скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора і сутыкнуўся з легкавіком. Аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі рухаўся з уключанымі маячкамі сіняга колеру і гукавой сігналізацыяй. Аб гэтым паведамляе [1] ДАІ УУС Магілёўаблвыканкамма
Аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі дастаўляў цяжарную жанчыну з Асіповічаў у бабруйскую бальніцу. Парадзіха ў парадку. Ноччу ў яе нарадзіўся хлопчык.
У выніку ДТЗ пацярпелі кіроўца і пасажырка хуткай, а таксама пасажырка легкавушкі. Вадзіцель хуткай дапамогі атрымаў закрыты пералом сцягна, адкрыты пералом костак галёнкі, ірваныя раны галёнак. Фельчар «хуткай» - спалучаную траўма, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне мозгу, удары. Пасажырка легкавушкі - закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне мозгу, закрыты пералом галёначнай косткі. Пацярпелыя шпіталізаваны.
Супрацоўнікі Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы МУС аказвалі дапамогу пацярпелым. На месцы працавалі некалькі разлікаў ГРАНС, экіпажаў АДАІ УУС і брыгад хуткай медыцынскай дапамогі.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Фота uvd.mogilev.by
Спасылкі
[1] http://uvd.mogilev.by/news/ugai-uvd-v-bobruyske-v-dtp-popala-skoraya-medicinskaya-pomoshch-s-rozhenicey-na-bortu-budet
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[5] https://zviazda.by/be/tags/babruysk