Колавая тэхніка будзе перамяшчацца 22 лютага па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, а 23-24 лютага - па трасах у Мінскай і Віцебскай, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" [1] са спасылкай на Міністэрства абароны.
Жыхароў населеных пунктаў і вадзіцеляў просяць улічыць дадзены факт і быць пільнымі.
Перасоўванне колавай тэхнікі неабходна ў рамках комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/na-zametku-voditelyam-po-dorogam-chetyireh-oblastey-22-24-fevralya-prosleduet-voennaya-tehnika/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vaennaya-tehnika
[3] https://zviazda.by/be/tags/daroga