Трагічны выпадак адбыўся ў Навагрудскім раёне, паведамляе [1] УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Вучаніца 3-га класа вярталася са школы. Яна вырашыла пералезці праз плот, якім агароджваюць прысядзібныя ўчасткі. За спінай у дзяўчынкі быў заплечнік. Па збегу абставін партфель зачапіўся за штыкетнік драўлянага плота, дзіця павісла, не дастаўшы да зямлі нагамі, і, паводле папярэдняй версіі міліцыі, далей адбылося самаадвольнае ўдушэнне. На дапамогу дзяўчынцы прыйсці не было каму, яна памерла. Усе абставіны высвятляюцца.
Спасылкі
[1] http://uvd.grodno.by/?p=12457
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/navagrudski-rayon