Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць галоўным дасягненнем стварэнне суверэннай і незалежнай краіны. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з асабістым складам Ваеннай акадэміі, перадае БЕЛТА [1].
"Суверэнітэт і незалежнасць - гэта самае вялікае дасягненне, якое мы сёння маем. І я ганарлівы і рады, што я першы Прэзідэнт гэтай суверэннай краіны. І тое, што мы стварылі разам, - гэта самае вялікае дасягненне. Мы з вамі пабудавалі першую ў нашай гісторыі суверэнную незалежную дзяржаву", - сказаў беларускі лідар.
Каментуючы здагадкі пра пагрозу суверэнітэту Беларусі, кіраўнік дзяржавы задаў рытарычнае пытанне, кім трэба быць, каб, стварыўшы і ўзначаліўшы незалежную дзяржаву, потым дапусціць такое развіццё падзей. "Вы што, пахавалі б яго ўласнымі рукамі, уключыўшы ў склад нейкай краіны, не тое Польшчы, не тое Расіі? Я на гэта ніколі не пайду", - падкрэсліў беларускі лідэр.
"У мяне ёсць выразныя межы, за якія я не магу пераступіць. І самае галоўнае - аберагаць (перш за ўсё вашым розумам, талентамі, рукамі) суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны. Таму вы нават не слухайце і не чытайце, калі ідзе гаворка пра страту суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-schitaet-glavnym-dostizheniem-suverennuju-i-nezavisimuju-belarus-337628-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nezalezhnasc-krainy
[3] https://zviazda.by/be/tags/suverenitet-i-nezalezhnasc-belarusi