Былы начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргей Барысевіч за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў асуджаны да 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, перадае БЕЛТА [1].
Памер прысуду па гэтай справе склаў 429 старонак, суддзя зачытала толькі рэзалютыўную частку.
Пракурор 30 студзеня запрасіў для Сяргея Барысевіча 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем на пяць гадоў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.
Сяргей Барысевіч быў затрыманы ў красавіку 2017 года. Тады КДБ выявіў і спыніў маштабную супрацьпраўную дзейнасць групы службовых асобаў на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Фігуранты абвінавачваліся у тым ліку ў атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў прыватных кампаній за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб заключэнні дагавораў (закупкi па завышаных цэнах) з падпарадкаванымі прадпрыемствамі і арганізацыямі. Акрамя Сяргея Барысевіча, перад судом у ліпені 2018 года паўсталі яшчэ 12 чалавек.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/eks-nachalnik-gupr-mingorispolkoma-prigovoren-k-14-godam-kolonii-339666-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/habar-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/sud