Брытанскі парламент падтрымаў прапанову ўрада аб пераносе даты выхаду Злучанага Каралеўства з Еўрасаюза (Brexit) на больш позні тэрмін, паведамляе ТАСС [1].
Падчас праведзенага ўчора галасавання ў Палаце абшчын 412 дэпутатаў выступілі за адтэрміноўку Brexit, 202 - супраць.
Такім чынам, цяпер брытанскі ўрад павінен накіраваць запыт ЕС аб так званай тэхнічнай адтэрміноўцы даты Brexit да 30 чэрвеня, калі Палата абшчын зможа ўхваліць да 20 сакавіка праект пагаднення аб умовах Brexit. Гаворка ідзе пра тую ж здзелку, якую ён ужо двойчы рашуча абверг.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyhad-vyalikabrytanii-z-es
[3] https://zviazda.by/be/tags/brexit