Ізраільскія ваенныя паразілі за ноч у пятніцу каля 100 цэляў у сектары Газа ў адказ на абстрэл дзвюма ракетамі Тэль-Авіва ў чацвер вечарам і запуск пяці ракет па прылеглых да палестынскага анклава тэрыторыях на працягу ночы. Пра гэта паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на прэс-службу Арміі абароны Ізраіля.
"У адказ на ракетныя абстрэлы з Газы каля 100 тэрарыстычных цэляў былі атакаваныя па ўсёй тэрыторыі сектара Газа", - гаворыцца ў распаўсюджаным ваеннымі камюніке. Сярод абстраляных аб'ектаў у арміі назвалі "офісны комплекс штаб-кватэры ХАМАС на Заходнім беразе ў цэнтры горада Газа, падземную вытворчую пляцоўку для ракетнай зброі, шэраг ваенных цэляў, у тым ліку - ваенна-марскіх сіл ХАМАС, ваенны навучальны комплекс у паўднёвай частцы сектара Газа".
Раней у арміі паведамілі, што ў ноч на пятніцу сірэны паветранай трывогі спрацавалі некалькі раз у рэгіянальных саветах Эшкол, Шаар ха-Негеў і Сдот-Негеў, што мяжуюць з сектарам Газа, а таксама горадзе Сдэрот. Ваенныя паведамілі пра пяць запускаў ракет у Газе і перахопе трох з іх сістэмай ППА "Жалезны купал".
У чацвер вечарам упершыню з 2014 года сірэны паветранай трывогі спрацавалі ў раёне так званага Вялікага Тэль-Авіва. Ваенныя паведамілі, што ў бок горада былі запушчаны дзве ракеты, але "Жалезны купал" не ажыццяўляў перахопаў. Аб пацярпелых у выніку інцыдэнту паведамленняў не паступала.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/6219773
[2] https://zviazda.by/be/tags/izrail
[3] https://zviazda.by/be/tags/palescina