У Іванаўскім раёне вясковец патануў у меліярацыйным канале, паведамляе БЕЛТА [1].
Жыхар вёскі Лядавічы 1973 году нараджэння пайшоў з дому 12 сакавіка. Аб яго месцазнаходжанні сваякам нічога вядома не было. Праз два дні пасля знікнення яго цела знайшла сястра ў меліярацыйным канале. Вадаём знаходзіцца ў 100 м ад хаты загінулага.
Праводзіцца праверка, праваахоўнікі ўсталёўваюць абставіны здарэння.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/zhitel-ivanovskogo-rajona-utonul-v-meliorativnom-kanale-340084-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/meliyaracyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/tragedyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ivacevicki-rayon