Музейны квартал у Мінску плануюць адкрыць у пачатку мая 2020 года. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў [1] генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.
На бягучы год для будаўніцтва комплексу выдзелена Br1,5 млн, адзначыў гендырэктар. Усе работы ідуць па плане. "У наступным годзе ў пачатку мая, да свята Перамогі, адкрыем новы будынак музейнага комплексу на вуліцы Карла Маркса. Пасля будаўніцтва перамесціцца на вуліцу Кірава, а затым будзе рэканструяваны будынак па вуліцы Леніна", - распавёў Уладзімір Пракапцоў.
Мінскі музейны квартал - комплекс Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, у які ўваходзяць чатыры будынкі: на вуліцы Кірава, 25; вуліцы Леніна, 20; вуліцы Леніна, 22; вуліцы К. Маркса, 24. Работы па стварэнні музейнага квартала вядуцца з 2010 года.
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/muzejnyj-kvartal-ploshadyu-18-tys-kvadratnyh-metrov-otkroyut-v-sleduyushem-godu
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzey