Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Мінска адшукваецца мужчына, які 2 сакавіка ў перыяд часу з 03.00 да 04.00, знаходзячыся ў адным са сталічных клубаў, скраў жаночую і мужчынскую курткі, гаворыцца на сайце МУС Беларусі [1].
Прыкметы мужчыны: на выгляд 20-25 гадоў, рост 180-185 см., сярэдняга целаскладу, валасы русыя.
Быў апрануты: куртка чорнага колеру, джынсы светлага колеру, на галаве чорная шапка.
Калі Вы пазналі мужчыну на фота альбо валодаеце якой-небудзь інфармацыяй пра яго месцазнаходжанне, просім звяртацца ў Ленінскае РУУС г. Мінска асабіста або па тэлефонах 8 (029) 633-03-56, 8 (044) 736-99-46 або 102 . Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.
Спасылкі
[1] http://guvd.gov.by/news/13401.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh